МАЛЫ́Я СУРВІ́ЛІШКІ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Камайка (цячэ праз возера, злучае яго з воз. Вялікае Сурвілішскае), за 20 км на 3 ад г. Паставы. Пл. 0,29 км2, даўж. больш за 1 км, найб. шыр. 460 м, найб. глыбіня 2,6 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 135 км2. Схілы катлавіны выш. 10—20 м (на У 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на У пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае.
т. 10, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)